Журналіста Паўла Мажэйку аштрафавалі за стрым, зроблены 25 сакавіка

Журналіста Паўла Мажэйку аштрафавалі за стрым, зроблены 25 сакавіка

У Гродне 14 траўня асудзілі журналіста Паўла Мажэйку. Нагодай для суда стаў стрым, які журналіст вёў 25 сакавіка з дазволенай гродзенскімі ўладамі акцыі ў Каложскім парку, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

Паводле міліцэйскага пратаколу, Мажэйка, "не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрв'ю ў прамым эфіры на сайце польскага тэлеканалу “Белсат”, прысутнага на мерапрыемстве Саранчукова В.В. і змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання "Белсат" з мэтай далейшага распаўсюджання, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь”.

Суд пастанавіў аштрафаваць журналіста на 857 рублёў (35 базавых велічыняў). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі