Журналістку Кацярыну Бахвалаву ў Оршы аштрафавалі на 690 рублёў

Журналістку Кацярыну Бахвалаву ў Оршы аштрафавалі на 690 рублёў

У Аршанскім судзе Кацярыну Бахвалаву аштрафавалі на 690 рублёў (30 базавых велічыняў). Журналістку "Белсата" прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб СМІ (штраф 25 базавых) і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (штраф 5 базавых).

Падчас суда дзяўчыне стала кепска. Яна прасіла вады, тлумачыла, што не магла есці ў ізалятары праз кепскія санітарныя ўмовы, перадае svaboda.org.

Дарэчы, прысуд Бахвалавай суддзя абвясціла адразу ж пасля прамовы адваката, не сыходзячы ў асобны пакой.  

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння ў Аршанскім судзе на 575 рублёў аштрафавалі таксама журналістку Радыё "Свабода" Галіну Абакунчык, якая напярэдадні асвятляла вулічную акцыю. Журналістку прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі