Журналісту Аляксандру Любянчуку прад'яўлена абвінавачанне

Аляксандр Любянчук
Аляксандр Любянчук

Журналісту Аляксандру Любянчуку прад'яўлена абвінавачанне. Неўзабаве яго перавядуць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Дакладны артыкул Крымінальнага кодэкса, які інкрымінуецца Любянчуку, невядомы, таму што адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Інфармацыя пра затрыманне Любенчука з'явілася ў 26 траўня. Па звестках праваабаронцаў, адбылося гэта ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.

На сённяшні дзень за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 27 прадстаўнікоў медыяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі