Жыхара Оршы будуць судзіць за надпіс на шапцы "Усе копы — ***"

Жыхара Оршы будуць судзіць за надпіс на шапцы "Усе копы — ***"

Жыхара Оршы будуць судзіць за надпіс на шапцы. Там была абрэвіятура на англійскай мове, значэнне якой можна перакласці так: "Усе копы — ***". Футбольнага заўзятара вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні міліцыянераў, інфармуе сайт belsat.eu.

Здарэнне адбылося ў чэрвені падчас матчу аршанскай футбольнай каманды з "Лідай". Тады адзін з міліцыянераў звярнуў увагу на надпіс на шапцы. Мужчына адмовіўся яе зняць, і яго вывелі са стадыёну, а пасля затрымалі. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыянераў.

З Оршы ў Віцебск быў адпраўлены запыт на экспертызу надпісу (а таксама яшчэ аднаго, вядомага з савецкіх часоў). Эксперт засведчыў, што яны абодва накіраваны на распальванне варожасці па сацыяльнай прыкмеце. Чакаецца, што іх уключаць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Справу разгледзіць раённы суд у Оршы 28 жніўня. Працэс пройдзе ў закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі