Жыхара вёскі ў Асіповіцкім раёне пакаралі за амерыканскі сцяг

Жыхара вёскі ў Асіповіцкім раёне пакаралі за амерыканскі сцяг

Жыхара вёскі Вярэйцы ў Асіповіцкім раёне пакаралі за вывешаны амерыканскі сцяг, піша sb.by. 

Напрыканцы красавіка падчас "адзінага дня прыёму грамадзян" у Асіповіцкім раёне скаргі выслухоўвала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Адзін з візіцёраў паскардзіўся на жыхара Вярэйцаў, які вывешвае каля свайго дома сцяг ЗША.

Чыноўнікі райвыканкама адразу паведамілі Качанавай: "Цяпер сцягі ЗША на прыватным падворку знятыя, а яго ўладальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці".

Хутчэй за ўсё, мужчыну пакаралі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі