Злачынцу, які абрабаваў таварны цягнік, затрымалі праз 12 гадоў
Транспартная міліцыя затрымала ўдзельніка злачыннай групы, якая скрала з вагона таварнага цягніка цыгарэты коштам больш за 1,5 мільярды рублёў. Каля 11 гадоў ён хаваўся ад следства на тэрыторыі Ўкраіны. Злачынства было здзейснена ў 1998 годзе, піша інтэрнэт-газета "Белорусские новости". Тады адзін прадпрымальнік прапанаваў сваім таварышам "зарабіць". Хлопцы былі ў цяжкім матэрыяльным становішчы, і таму пагадзіліся на рабаўніцтва.
Падчас руху цягніка двое ўдзельнікаў групы адкрылі вагон і на працягу трох перагонаў скідалі цыгарэты ўздоўж чыгуначных шляхоў. За працу выканаўцы атрымалі па 800 долараў. Пасля тавар рэалізоўваўся дробным гандлярам і індывідуальным прадпрымальнікам Брэста, праз якіх і была раскрытая злачынная група.
Трое падзельнікаў 35-гадовага выхадца з Брэста прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці яшчэ 10 гадоў таму. На дадзены момант вышуку застаецца толькі арганізатар злачыннай групы.