ЗША і ЕС абяцаюць Украіне фінансавую дапамогу
Ужо пачаўся працэс падрыхтоўкі для аказання фінансавай дапамогі Украіне з боку Злучаных Штатаў.
Пра гэта заявіў украінскі прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк па выніках перамоваў у Кіеве з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы. Дэталі дамоўленасцяў, а таксама суму фінансавай дапамогі Яцанюк пакуль не агучваў.
Тым часам стала вядома, што Еўрасаюз гатовы аказаць дапамогу Украіне ў выплаце даўгоў за пастаўкі расійскага газу. Пра гэта заявіў сябра Еўракамісіі па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Эцінгер. Паводле яго слоў, "пытанне аб выплаце вялізнага ўкраінскага доўга ўключаны ў пакет дапамогі Еўракамісіі". Яго могуць зацвердзіць ужо ў сераду. Якую суму гатовы выдзеліць Брусэль, пакуль не паведамляецца. Паводле "Газпраму", Украіна запазычылася за пастаўкі газу 1 млрд 549 млн долараў.
На здымках: Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ўшаноўвае памяць загінулых у Кіеве паўстанцаў. Фота — Reuters.