ЗША паказалі абломкі збітага кітайскага дырыжабля

"Паляванне" на часткі збітага кітайскага дырыжабля / https://twitter.com/USFleetForces
"Паляванне" на часткі збітага кітайскага дырыжабля / https://twitter.com/USFleetForces

Ваенна-марскія сілы ЗША распаўсюдзілі здымкі таго, што засталося ад збітага кітайскага дырыжабля, які праляцеў у канцы тыдня над тэрыторыяй ЗША і Канады з захаду на ўсход. У суботу яго збілі над Атлантыкай ля берагоў штата Паўднёвая Караліна. З таго часу вадалазы прачэсваюць дно, каб сабраць максімальную колькасць абломкаў і вывучыць тэхнічныя магчымасці, а таксама прызначэнне шара. Задзейнічаны і спецыялісты-выбухатэхнікі.

Паветраны шар быў вялізны. Яго памеры ацэньваліся як "тры аўтобусы".

Кітай заявіў пра выключна грамадзянскія мэты апарата. Аднак у ЗША лічаць, што ён з'яўляецца часткай маштабнай шпіёнскай праграмы КНР, а яго палёт парушыў амерыканскі суверэнітэт.

ЗША паказалі абломкі збітага кітайскага дырыжабля
https://twitter.com/USFleetForces
ЗША паказалі абломкі збітага кітайскага дырыжабля
ЗША паказалі абломкі збітага кітайскага дырыжабля

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі