ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні шэрагу беларускіх чыноўнікаў

ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні шэрагу беларускіх чыноўнікаў

ЗША працягнулі на год санкцыі ў дачыненні шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае распараджэнне ў пятніцу падпісаў амерыканскі прэзідэнт Барак Абама. Дакумент адпраўлены для азнаямлення ў Кангрэс ЗША.

Як інфармуе прэс-служба Белага дома, пад санкцыямі застануцца шэраг чыноўнікаў і асобаў, якія маюць дачыненне да "падрыву беларускіх дэмакратычных працэсаў ці інстытутаў". Таксама адзначаецца, што асобы з "чорнага спісу" парушаюць правы чалавека, маюць дачыненне да "палітычных рэпрэсій", да "затрыманняў і выкраданняў людзей" і да "карупцыйных працэсаў". А гэта пагражае нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў, адзначаецца ў дакуменце.
 
Упершыню санкцыі ў адносінах Беларусі былі ўведзеныя Злучанымі Штатамі ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне, пасля масавых затрыманняў, разгону Плошчы. У "чорны спіс", сярод іншых, тады патрапіў і Аляксандр Лукашэнка. Апошнім часам кіраўнік Беларусі неаднаразова заяўляў па пацяпленне адносін Беларусі і ЗША. Еўрасаюз санкцыі ў дачыненні Беларусі сёлета прыпыніў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі