Звольнілі ахоўнікаў гомельскага "Еўраопта", якія збівалі пакупнікоў

Нагадаем, раніцай 10 жніўня з-за шакаладкі ў гіпермаркеце пабіліся з аховай двое наведвальнікаў. З відэа, якое трапіла ў інтэрнэт, дакладна не бачна, хто распачаў бойку і ці была насамрэч тая шакаладка аплачаная. Але тое, што ахоўнікі накідалі добрых кухталёў і хлопцу, і дзяўчыне, сумневаў відэа не пакідае. Як і таго, што мацюкоў не шкадавалі абодва бакі. Праваахоўнікі праводзілі праверку, каб высветліць — хто распачаў бойку і хто вінаваты ў правапарушэнні.

Як паведамляе партал tut.by, супрацоўнікі аховы "Еўраопта" звольненыя. У кампаніі "Еўрагандаль" было праведзенае ўнутранае расследаванне, прагледжаныя відэазапісы. Высветлілася, што пакупнікі былі ў стане алкагольнага ап'янення, паводзілі сябе агрэсіўна, мацюкаліся і справакавалі сутычку з аховай. Тым не менш, у кампаніі лічаць, што ахоўнікі паводзілі сябе недапушчальна, парушылі інструкцыю і "нормы прафесійнай этыкі". Таму і было прынятае рашэнне пра звальненне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі