Звольнілі амбасадара ў Іспаніі, які прапаноўваў пералічыць галасы на выбарах
Аляксандр Лукашэнка сваім указам №327 звольніў амбасадара Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі Паўла Пуставога.
Як паведамляе БЕЛТА, Пуставой пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класа за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.
Пуставой стаў адным з беларускіх дыпламатаў, якія публічна пракаментавалі прэзідэнцкія выбары не так, як хацелася ўладзе. 19 жніўня дыпламат на старонцы амбасады ў Фэйсбуку напісаў, што для мірнага вырашэння сітуацыі ў Беларусі варта правесці перападлік вынікаў галасавання.
Раней у падтрымку мірных пратэстоўцаў выступіў амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня. Ён заявіў, што быў у шоку ад гісторыяў пра катаванне і збіццё беларусаў. 24 жніўня Лукашэнка звольніў яго з пасады амбасадара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.