“Зялёныя” заклікалі Лукашэнку даць прытулак Сноўдэну
Былы супрацоўнік ЦРУ зараз хаваецца ад пераследу ўладаў ЗША.
"Зялёныя" адзначаюць, што матывамі пераследу Сноўдэна сталі яго аповеды аб метадах працы амерыканскіх спецслужбаў, якія на працягу 10 гадоў адсочвалі перапіску суайчыннікаў па электроннай пошце.
"Гэты крок сведчыць аб асабістых маральных якасцях Эдварда Сноўдэна, які, па сутнасці, выконвае свой грамадзянскі абавязак, патрабуючы ад уладаў паважаць канстытуцыйныя правы суайчыннікаў", - настойваюць “зялёныя”.
На думку "зялёных", прадастаўленне Сноўдэну палітычнага прытулку ў Беларусі "будзе шчырым актам падтрымкі прыстойнага і сумленнага чалавека, сведчаннем таго, што міжнародная палітыка Беларусі будуецца на этычных прынцыпах", паведамляе БелаПАН.
Фота "Радыё "Свабода".