З'явіліся "пакаяльныя" відэа з затрыманымі журналістамі Лычаўкам і Інанец

Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец / baj.by
Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец / baj.by

У тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў, 7 кастрычніка з'явіліся "пакаяльныя" відэа з затрыманымі журналістамі Аляксандрам Лычаўкам і Сняжанай Інанец.

Журналістаў прымусілі сказаць пад запіс, што затрымалі іх за падпіску на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, а таксама за паходы на маршы пратэсту ў 2020 годзе.

Сняжана і Аляксандр — жонка і муж. Сняжана цяпер працуе ў Onliner. Аляксандр — мінскі краязнаўца і журналіст. Затрымалі іх зранку 6 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі