З'явіліся здымкі, як выглядае цяпер Чырвоны касцёл знутры
Чырвоны касцёл
Стала вядома, як цяпер выглядае знутры Чырвоны касцёл у Мінску. Здымкі апублікаваў касцельны камітэт.
Касцёл у вернікаў забралі ўвосень 2022-га пасля невялікага ўзгарання. Пашкоджанні пасля пажару можна пабачыць у дапаможных памяшканнях, а не ва ўласна зале для малітваў. Вернікі просяць дазволіць ім навесці ў храме парадак:
"Мы зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, і вярнуць святыні прыдатны выгляд і на далей сумленна клапаціцца пра яе. Просім дзяржаўныя ўлады: зрабіце падарунак нам, вернікам, усім гараджанам і гасцям сталіцы – радасць калядна-навагодняга цуду — вярніце нам Божы храм".
Вернікі пераконваюць, што сярод 10 тысяч чалавек, з якіх складаецца парафія, ёсць людзі, гатовыя дапамагчы з рамонтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.