1 жніўня ў Мінску пройдзе 13-ы турнір "Кубак Свабоды" памяці Генадзя Карпенкі

У Мінску 1 жніўня адбудзецца 13-ы турнір па футболе "Кубак Свабоды" памяці палітыка Генадзя Карпенкі.  Як паведамляе БелаПАН, спаборніцтвы пройдуць на пляцоўцы спорткомплекса па вуліцы Гамарніка. Сёлета колькасць удзельнікаў павялічылася. Да "старажылаў" турніру — зборным Беларускай асацыяцыі журналістаў, Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў Беларускай — дадаліся каманды руху "За Свабоду" і аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ("Свабода").

Каманды падзеленыя на дзве падгрупы, у якіх кожны з удзельнікаў згуляе адзін з адным. Зборныя, якія занялі два першыя месцы, выйдуць у паўфінал. Пераможцы стыкавых матчаў будуць змагацца ў фінале за права ўладання "Кубкам Свабоды".

Цяперашнім уладальнікам "Кубка Свабоды" з'яўляецца каманда Партыі БНФ.

Чатыры разы ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў. Тройчы турнір выйгравала каманда АГП, тройчы — зборная Партыі БНФ, па адным разе — зборныя фонду імя Карпенка і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ.

Турнір "Кубак Волі" праводзіцца з 1999 года. Да гэтага ў турнірах, прымеркаваных да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце і незалежнасці Беларусі, удзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка спаборніцтва назвалі яго імем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі