10:28 У Бабруйску паўтарылася «Іронія лёсу»

У Бабруйску мужчына ў стане алкагольнага ап’янення пераблытаў дом і патрапіў у чужую кватэру. Яе гаспадыня выклікала міліцыю. Праваахоўнікі здолелі абудзіць мужчыну, які спаў на канапе і высветлілі, што ён нядаўна купіў кватэру ў такім жа пяціпавярховым доме ў гэтым мікрараёне.

Дзіўна, але ключы падыйшлі да замка. Міліцыянты вырашылі не складаць пратакола, а віноўніка здарэння перадалі яго жонцы, паведамляе газета «Рэспубліка».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі