11 снежня Уладзімір Яроменак пачне адбываць трохмесячны арышт

Адтуль яго даставяць у СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага. Там маладафронтавец будзе адбываць трохмесячны арышт за парушэнне прэвентыўнага нагляду, паведамляе БелаПАН.



Нагадаем, 20 жніўня суд Першамайскага раёна Мінска прысудзіў Яроменка да трох месяцаў арышту. 12 лістапада Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд без зменаў.



Яроменак быў фігурантам крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але ў жніўні 2011 года Яроменак быў вызвалены на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра памілаванне. Над ім усталявалі прэвентыўны нагляд, пасля чаго Яроменак трапляў у суд двойчы.



Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі