110 тон піва і 358 прастытутак. Лічбы мінскага ЧС па хакеі

110 тон піва і 358 прастытутак. Лічбы мінскага ЧС па хакеі

У 2014 годзе чэмпіянат свету па хакеі стаў для Мінска сапраўднай бомбай. Сталіца тусавалася ў рэжыме нон-стоп, а ветлівыя міліцыянты ахвотна дапамагалі вясёлым замежным заўзятарам, якія прыехалі ў Беларусь, скарыстаўшыся пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Без перавелічэнняў, два тыдні мы дыхалі іншым паветрам.

Але паветра — паветрам, а статыстыка — статыстыкай. Мы прыгадалі галоўныя лічбы мінскага ЧС па хакеі:

Каля 31 тысячы турыстаў наведалі Мінск у дні чэмпіяната, скарыстаўшыся бязвізавым уездам. Каб трапіць у краіну, на мяжы дастаткова было паказаць пашпарт і квіток на хакей.

Агулам на чэмпіянат прыехала блізу 80 тысяч замежнікаў з 46 краінаў свету.

На хакейных арэнах і ў фан-зонах заўзятары выпілі 110 тон піва. І закусілі 7,5 тонамі шашлыка і 20 тонамі смажаных каўбасак.

Перад ЧС міліцыя тэрмінова закупіла 1530 кулеабарончых шлемаў.

У Мінску падчас хакейнага чэмпіянату злавілі 358 прастытутак. І 1 прастытута.

За 3 гады ў падрыхтоўку чэмпіяната свету ўкладзена $1,5 млрд. З іх у развіццё хакея ўсяго $5,4 млн.

110 тон піва і 358 прастытутак. Лічбы мінскага ЧС па хакеі
Фота: Еўрарадыё

Хакейныя матчы на "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" наведала 651846 гледачоў.

$390 каштаваў у перакупаў квіток на фінал мінскага ЧС па хакеі.

432 сутак арышту атрымалі актывісты, якіх міліцыя "ізалявала" на час чэмпіяната.

6 ордэнаў і 5 медалёў было ўручана па выніках чэмпіяната. Узнагароды атрымалі кіраўнікі спецслужбаў і чыноўнікі з Мінгарвыканкама.

Бонус: гэты трэк прэтэндаваў на тое, каб стаць гімнам ЧС-2014 па хакеі. Дзякаваць Богу, не стаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі