11:50 Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 21 красавіка

Рэспубліканскі суботнік адбудзецца ў Беларусі 21 красавіка. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, адпаведная пастанова падпісана 9 красавіка. У пастанове ў прыватнасці, рэкамендуецца органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або заняцца добраўпарадкаваннем сквераў, паркаў, прыдарожнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый.

Заробленыя на працоўных месцах у дзень грашовыя сродкі ў аб'ёмах, вызначаных працаўнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіроўваюць 50% атрыманых грошай у Міністэрства фінансаў.

Утрыманне наймальнікам грашовых сродкаў з зарабкаў працаўнікоў, для якіх 21 красавіка года з'яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі.

Паводле дакументу, 50% грашовых сродкаў, заробленых на суботніку, накіроўваюцца на дадатковае фінансаванне заданняў прэзідэнцкай праграмы "Дзеці Беларусі" на 2006-2010 гады, капітальны рамонт установы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер "Зубраня", набыццё транспартных сродкаў для гэтага лагера, выданне падручнікаў.

Астатнія грашовыя сродкі застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і выкарыстоўваюцца на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, будаўніцтва жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і іншыя мерапрыемствы, звязаныя з абаронай дзяцей.


Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі