12-гадовы кіроўца вазіў па Кобрыне п’яную кампанію

12-гадовы хлопчык амаль 20 хвілінаў вазіў на машыне па Кобрыне п’яную кампанію, пакуль не ўрэзаўся ў слуп. Здарэнне адбылося ўвечары 4 лістапада. Былі прыцемкі, таму аўтамабіль з маленькім кіроўцам не прыцягнуў увагу ні пешаходаў, ні кіроўцаў сустрэчных машын. На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў. Вядома, што сесці за руль хлопчыка папрасіў яго сусед, ён папрасіў падлетка развесці кампанію па дамах. Сам гаспадар аўто пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым стане. Адказнасць за здарэнне давядзецца несці гаспадару машыны і бацькам хлопчыка. Апошнім пагражае штраф да 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў) за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі