13-гадовая дзяўчына, якую задавіў "МАЗ", мела праблемы са слыхам

13-гадовая дзяўчына, якую задавіў "МАЗ", мела праблемы са слыхам

"Гэта адбылося на самой справе. Сёння прыходзіла міліцыя да нас у школу, усе гавораць пра гэта... Я Віку добра ведала, мы вучымся ў паралельных класах, разам былі на практыцы. У Вікі праблемы са слыхам. І вось калі гэта адбывалася, калі КамАЗ ехаў, яна яго не чула. Іншыя дзеці крычалі ёй... Віка памерла ў машыне "хуткай дапамогі", калі яе везлі у бальніцу. У яе даўно былі праблемы са слыхам", ― расказала Еўрарадыё вучаніца 11-ай школы Ксенія.

Тое, што з вучаніцай 11-ай школы Вікторыяй адбылася трагедыя, Еўрарадыё таксама падцвердзіў Аляксандр, які яе добра ведаў. У школе трагічнае здарэнне не каментуюць.

- 29 верасня ў Маладзечанскім раёне грузавік “МАЗ” насмерць раздавіў дзяўчыну.

- Здарэнне адбылося ў калгасе "Усход-Арга" падчас прыборкі бульбы.

- Грузавік з бульбай здаваў назад і наехаў на дзяўчыну.

- Дзяўчыне было 13 гадоў, яна вучылася ў 8 "А" класе 11-й школы Маладзечна.

- Згодна з раскладам заняткаў, яна мела сёння 6 урокаў: фізіка, фізкультура, матэматыка, французская мова, беларуская мова і літаратура.

- Распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў эксплуатацыі ТС, паведаміла Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі