Бацькі загінулай “на бульбе” школьніцы дамагліся кампенсацыі ў 50 тысяч рублёў

Бацькі загінулай “на бульбе” школьніцы дамагліся кампенсацыі ў 50 тысяч рублёў

Алегу і Юліі Папчэням, дачка якіх загінула пад коламі грузавіка падчас прыборкі бульбы, выплацяць кампенсацыю ў памеры 50 тысяч рублёў. Такое рашэнне прыняў суд маладзечанскага раёна. 35 тысяч бацькам Вікторыі Папчэні выплаціць прадпрыемства “Хохлава”, якому належаў грузавік, які збіў дзяўчынку. Яшчэ 15 тысяч заплаціць школа, якая накіравала яе на бульбу.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік прафсаюза РЭП, які прысутнічаў на судзе, Андрэй Стрыжак:

“Нашы патрабаванні, каб выключылі настаўнікаў і кіроўцу з ліку адказчыкаў, цалкам задаволеныя. Суд цалкам задаволіў нашы патрабаванні на гэтым працэсе”.

Васьмікласніца Вікторыя Папчэня загінула пад коламі грузавіка “на бульбе” у верасні 2016 года. Пазней за яе смерць асудзілі кіроўцу грузавіка (тры гады “хіміі”) і дзвюх настаўніц, якія яе суправаджалі.

Настаўніцам далі па чатыры гады “хатняй хіміі” і штраф у дзве тысячы еўра абедзвюм. Па падліках Еўрарадыё, пры адпраўцы школьніцы прыбіраць бульбу чыноўнікі і школа парушылі шэсць законаў.

 

Бацькі загінулай “на бульбе” школьніцы дамагліся кампенсацыі ў 50 тысяч рублёў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі