13 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

13 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

У сераду, 13 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя, і навальніцы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 5 да 11 градусаў цяпла. Удзень будзе +10...+16, на ўсходзе краіны — да 17-21 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі