13:00 У Латвіі не могуць ачысціць забруджаную дызпалівам Заходнюю Дзвіну

Латвійскія спецыялісты спрабуюць прадухіліць далейшае забруджванне дызельным палівам Заходняй Дзвіны. Як паведаміў агенцтву BNS у сераду начальнік Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы Айнар Пенціс, напярэдадні каля горада Даўгаўпілс "былі ўсталяваныя абсарбавальныя боны, але частку забруджвання ўсё ж такі затрымаць не ўдалося, яно прайшло далей па рацэ.

Па апошніх дадзеных, пляма дайшла ўжо да горада Ліваны. Выратавальнікі плануюць сабраць яе з дапамогай рачных бонаў каля Плявіньскай гідраэлектрастанцыі, дзе плынь на рацэ запавольваецца.

Па словах дырэктара Дзяржаўнай службы аховы навакольнага асяроддзя Віліса Авоціньша, забруджванне працягвае паступаць з боку нашай краіны. У сувязі з гэтым беларускаму боку быў накіраваны ліст з просьбай неадкладна паведаміць пра дакладную колькасць нафтапрадуктаў, што трапілі ў раку.

Нагадаем, 23 сакавіка на ўчастку трубаправода Унеча-Вентспілс расійскага прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт" утварылася расколіна, у выніку чаго ў Заходнюю Дзвіну ў Віцебскай вобласці Беларусі выцекла каля 125 кубічных метраў дызельнага паліва, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі