13:44 У Бундэстагу абмяркуюць пытанне аб паніжэнні кошту віз для беларусаў

Кіруючая партыя Нямеччыны - Хрысціянска-дэмакратычны саюз - плануе ініцыяваць абмеркаванне ў Бундэстагу пытання аб паніжэнні памеру візавых збораў для грамадзян Беларусі.  Як паведамілі ў бюро генеральнага сакратара партыі, пакуль "складана сказаць", калі менавіта дадзенае пытанне будзе вынесена на абмеркаванне парламента.

У цяперашні час вядуцца кансультацыі і перамовы з прадстаўнікамі ўсіх партый Бундэстага.

Нагадаем, 26 студзеня ў інтэрв'ю выданню "Тагесшпігель" нямецкі дэпутат Мары-Луіза Бэк выказала меркаванне, што Нямеччына павінна знізіць кошт віз для беларускіх грамадзян і рухацца па прыкладзе Францыі, якая выдае бясплатныя візы ўсім беларусам, якія не дасягнулі 25 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі