139 чалавек прызнаны ў Беларусі палітвязнямі ў лістападзе

Агульная колькасць палітвязняў на сёння складае 1447 чалавекі / Еўрарадыё
Агульная колькасць палітвязняў на сёння складае 1447 чалавекі / Еўрарадыё

139 чалавек прызнаны ў Беларусі палітзняволенымі ў лістападзе. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Абвінавачанні ў асноўным датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, удзелу ў мірных сходах, абразы прадстаўнікоў улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, сувязей з "экстрэмісцкімі фарміраваннямі", намераў далучыцца да ВСУ.

Агульная колькасць палітвязняў на сёння складае 1447 чалавек. Больш за 440 з іх вызвалены ў сувязі са змяненнем меры стрымання або ў сувязі са адбыццём пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі