15:22 Суд апраўдаў міліцыянтаў, якія затрымалі групу апазіцыянераў

Суд Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка прызнаў законнымі і абгрунтаванымі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да групы грамадскіх актывістаў ў снежні мінулага года.
Нагадаем, яны накіроўваліся ў Чарнігаў (Украіна) для ўдзелу ва ўстаноўчай канферэнцыі Саюза левых партый. Заяўнікі Аляксандр Каралёў, Юрый Дарашэнка, Ірына Качарова і Аляксей Паўлоўскі вінавацілі міліцыянтаў у спробе сарваць іх паездку.

Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных оргнаў актывісты расцанілі як парушэнне канстытуцыйных правоў. Падчас судовага працэсу было дапытана 14 сведак з абодвух бакоў, з іх дзевяць - супрацоўнікі міліцыі.

Грамадскія актывісты маюць намер абскардзіць рашэнне суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі