15:49 У Францыі пройдзе выстава гомельскага фотамастака Сяргея Халадзіліна
12 красавіка ў французскім горадзе Клермон-Феран адкрыецца выстава работ гомельскага фотамастака Сяргея Халадзіліна. Як паведаміў майстар, выстава "Пасля Чарнобыля" прымеркаваная да
чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Экспазіцыю складуць 80 работ,
зробленых на працягу "паслячарнобыльскіх" гадоў.
Выстава арганізаваная па запрашэнні місіі знешнеэканамічных сувязей мэрыі Клермон-Ферана. Паводле слоў Халадзіліна, асаблівая цікавасць да чарнобыльскай тэматыкі ўзнікла ў французаў некалькі гадоў таму, калі высветлілася, што на некаторай тэрыторыі краіны выпалі радыеактыўныя ападкі, якія былі прынесены ветрам з раёна Чарнобыля.
Раней лічылася, што Францыя не пацярпела ад аварыі на ЧАЭС. У выставачнай галерэі Клермон-Ферана, горада - пабраціма Гомеля, адбудзецца сумесная прэзентацыя фотаработ мастака з Нагасакі (Японія) і Халадзіліна. Выстава будзе працаваць да канца красавіка.