16:12 Усе абмежаванні на ўвоз расійскіх тавараў будуць скасаваныя

На працягу 2007 года ўсе існуючыя абмежаванні па гандлі паміж Беларуссю і Расіяй будуць адмененыя. Пра гэта паведаміла дырэктар дэпартамента дзяржаўнага рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Галіна Баландзіна.

Па яе словах, гэта прадугледжана падпісаным у пятніцу паміж нашымі краінамі пакетам дакументаў. Найбольш важнымі, на яе думку, з'яўляецца адмена з 1 ліпеня абмежавання на пастаўку рыбы з Расіі ў Беларусь, а з 1 кастрычніка - тытуню і тытунёвых вырабаў.

Дамова таксама прадугледжвае, што Беларусь не проста скасоўвае абмежаванні на ўвоз расійскіх тавараў, але і ў далейшым не будзе ўводзіць такія абмежаванні, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі