16:33 Амбасада Вялікабрытаніі павысіла консульскі збор за візы
Амбасада Вялікабрытаніі павысіла консульскі збор за візы. Новаўвядзенне ўступіла ў сілу з 1 красавіка. Кароткатэрміновая віза (да 6 месяцаў) цяпер каштуе 126 долараў, што на 26 долараў даражэй, чым было раней. Студэнцкая віза падаражэла на 28 долараў і зараз каштуе 198 долараў.
Дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі, візы, як і раней, будуць выдавацца бясплатна.
Дзецям, якія пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі, візы, як і раней, будуць выдавацца бясплатна.