18:16 Правілы прыбывання замежнікаў у Беларусі стануць больш жорсткімі
Беларусь з 1 сакавіка ўзмацняе пакаранне ў дачыненні да замежных грамадзян за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі краіны.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
За адсутнасць рэгістрацыі, міграцыйнай карты, іншыя парушэнні правілаў знаходжання начальнік падраздзялення ўнутраных спраў можа прыняць рашэнне аб дэпартацыі замежніка з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў прымусовым парадку.
Акрамя таго можа быць прынятае рашэнне аб часовай забароне на ўезд дэпартаванага на тэрыторыю краіны тэрмінам да 10 гадоў.
Паведамляе “Інтэрфакс”