19 траўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы па паўднёвым усходзе
19 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень яны чакаюцца пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Таксама ўдзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і зранку месцамі будзе слабы туман.
Вецер прагназуецца няўстойлівы — уначы слабы, удзень 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 1 да 7 градусаў цяпла. Месцамі на глебе сіноптыкі прагназуюць слабыя замаразкі да нуля — мінус 2. Удзень будзе +14...+20 градусаў.