19:15 Украінец вёз праз мяжу валюту 35 краінаў

Гомельскія памежнікі знайшлі ў багажы грамадзяніна Украіны валюту 35 дзяржаў свету. Агульная сума грошай у пераліку на долары ЗША склала каля 46 тысяч.

Таксама гэты незвычайны пасажыр рэйсавага аўтобуса "Кіеў—Рыга" меў пры сабе 18 мільёнаў беларускіх рублёў. Як паведаміў старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай працы Гомельскага памежнага атрада Ігар Несцяровіч, ні беларускія грошы, ні замежная валюта не былі ўнесеныя ў дэкларацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі