19:27 У Беларусі пачасціліся выпадкі з’яўлення фальшывых 20-тысячных купюр

Днямі ў Салігорску міліцыянты затрымалі 69-гадовую пенсіянерку, якая разлічвалася ў краме фальшывай 20-тысячнай купюрай. Па словах жанчыны, банкноту яна атрымала ў банку.  Паводле інфармацыі прэс-службы Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, падчас праверкі банка і правядзення іншых аператыўных мерапрыемстваў фальшывых грашовых знакаў там не знайшлі.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць паходжанне падробнай купюры. Дарэчы, у міліцэйскіх зводках за апошні тыдзень зафіксаваны наплыў фальшыфых 20-тысячных купюр.

Часцей за ўсё яны з’яўляюцца пры пераліку грашовай выручкі крамаў Мінскай вобласці, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі