19:28 Аператар сотавай сувязі “Велкам” змяніў самыя папулярныя тарыфы

У тарыфных планах “Лёгкі”, “Стандарт” і “Бізнес+” знізілася абаненцкая плата. Да таго ж, цяпер у абаненцкую плату ўключаныя размовы ўнутры сеткі з пасекунднай тарыфікацыяй.

Дарэчы, на тарыфных планах “Стандарт” і “Бізнес+” тэлефанаванні на фіксаваную сетку і на сеткі іншых аператараў мабільнай сувязі каштуюць аднолькава. Абаненты тарыфу “Лёгкі” цяпер заміж аднаго “ўлюбёнага” нумару могуць карыстацца трыма.

А на тарыфным плане “Стандарт” абаненцкая плата знізілася да 9 тысячаў рублёў. Цяпер штомесяц у яе ўваходзяць 60 бясплатных хвілінаў на размовы ўнутры сеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі