19:51 Устаноўлена асоба чалавека, мумію якога знайшлі ў Мінску

Супрацоўнікі мінскай міліцыі ўстанавілі асобу чалавека, муміфікаваны труп якога быў знойдзены ў сутарэннях шматкватэрнага дома на вуліцы Варанянскага ў сталіцы.

Пра гэта паведамілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Гэты мужчына быў прапісаны ў мінскай кватэры, але не жыў там больш за 10 гадоў.

У гэтай кватэры пражываюць двое ягоных сыноў. Паводле папярэдніх дадзеных, смерць “бамжа” наступіла ад сардэчнага прыступу ў сутарэннях, дзе труп праляжаў, пакуль яго не знайшлі сантэхнікі.

Міліцыянты паведамілі, што ўдалося зрабіць адбіткі пальцаў, па якіх і ўстанавілі асобу памерлага. Матэрыялы па дадзенай справе перададзеныя ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна сталіцы.


Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі