2 лютага - Дзень сурка

Самае “метэрэалагічнае” свята ў годзе – Дзень сурка – адзначаецца 2 лютага. Гэтая ўрачыстасць стала традыцыйнай для жыхароў ЗША і Канады.  У гэты дзень уся ўвага немалой колькасці амерыканцаў і канадцаў скіраваная на сурка. У той час, калі гэты звярок вылазіць са сваёй норкі, па яго паводзінах можна меркаваць, наколькі блізкая вясна. Калі дзень пахмурны і сурок не пабачыць свой цень, тады ён спакойна сыходзіць з нары. Атрымліваецца, што зіма ўжо канае і вясна будзе ранняй.

А вось калі ўсё адбываецца наадварот, і ў сонечны дзень сурок пабачыць свой цень, то ён схаваецца назад у нару. Такія паводзіны жывёлы сведчаць пра тое, што наперадзе яшчэ як мінімум шэсць тыдняў зімы.

У Дзень сурка ў некаторых гарадах ЗША і Канады ладзяцца папулярныя сярод іх жыхароў, а таксама турыстаў фэсты.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі