2 верасня ў Беларусі чакаецца да 26 цяпла, дажджы будуць толькі месцамі

2 верасня ў Беларусі чакаецца да 26 цяпла, дажджы будуць толькі месцамі

У пятніцу, 2 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі раніцай і ўдзень месцамі на поўначы нашай краіны. Вецер будзе заходні, 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, дык у начныя гадзіны прагназуецца 10-15 градусаў са знакам плюс (месцамі — 6-9 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад плюс 20 на поўначы да +26 на поўдні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі