20-гадовы пінчук загінуў ад ужывання спайсу

У Пінску 20-гадовы хлопец памёр пасля спажывання спайсу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэту па Брэсцкай вобласці.

Труп юнака знайшлі на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дому ў мікрараёне Лугі. У часе праверкі высветлілі, што ў пад’ездзе гэтага дому жыве знаёмы загінулага — 18-гадовы хлопец. Да яго ў госці прыйшлі трое сяброў і гаспадар прыгатаваў для іх курыльную сумесь. Пасля яе спажывання маладыя людзі страцілі прытомнасць, а калі ачомаліся, то зразумелі, што іх сябар памёр.

У дачыненні 18-гадовага хлопца распачата дзве крымінальныя справы — збыт асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва і давядзенне да смерці па неасцярожнасці. Яго ўзялі пад варту.

Фота: c-z-m.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі