20:06 Пачынаючы з гэтага года ў Беларусі чакаецца рост колькасці пенсіянераў
Пачынаючы з гэтага года ў Беларусі чакаецца рост колькасці пенсіянераў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела развіцця пенсіённай сістэмы галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацабароны Таццяна Пагонышава.
Паводле яе звестак, на сёння рознага кшталту пенсіі атрымліваюць амаль 2,5 мільёна чалавек - каля 26% насельніцтва краіны. На выплату пенсій накіроўваецца каля 11% валавога ўнутранага прадукта, а сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае амаль 300 тыссяч.
Як адзначыла спецыяліст, пенсіённы ўзрост, устаноўлены ў Беларусі (для жанчын - 55 гадоў, для мужчын - 60 гадоў), з'яўляецца самым нізкім у свеце. Разам з Беларуссю яго захавалі толькі тры краіны: Расія, Украіна і Узбекістан.
Акрамя таго, існуе больш за 20 падстаў для ранняга выхаду на пенсію. Беларускія жанчыны ў сярэднім атрымліваюць пенсію на працягу 23 гадоў, мужчыны - 14 гадоў.