20:49 У Львове адбылося святочнае набажэнства з нагоды Дня Волі
У Львове ў беларускай праваслаўнай царкве, якая належыць да
Канстанцінопальскага патрыярхату, прайшла святочная служба з нагоды Дня
Волі. Яе правёў япіскап Васіль. Таксама быў адслужаны малебен за свабоду Беларусі. У набажэнстве прынялі ўдзел беларусы з Львова, Роўна і Івана-Франкоўска.