22 красавіка ў Беларусі абяцаюць парывісты вецер і дажджы
У пятніцу ў Беларусі ноччу месцамі, а днём — у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы па паўночным усходзе — з мокрым снегам.
Вецер прагназуецца заходні 5-10 метраў за секунду, парывы — да 14 метраў за секунду. Уначы месцамі, а днём у многіх раёнах чакаюцца парывы да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 6 градусаў цяпла. Днём сіноптыкі абяцаюць +5...+11 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 14 градусаў цяпла.