23 лютага ДАІ Мінска будзе ўручаць падарункі разам са штрафамі

ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама 23 лютага будзе праводзіць акцыю "Бацьку на заметку!", паведамляе БелТА. На адным з галоўных праспектаў сталіцы будуць кантраляваць правілы перавозкі дзяцей у аўтамабілях. Разам са штрафам або копіяй пратаколу парушальнікам будуць уручаць падарунак і тлумачыць, што трэба выкарыстоўваць дзіцячыя аўтакрэслы.

Нагадаем, што ў Беларусі з 16 студзеня 2015 года перавозіць дзяцей у аўтамабілі можна толькі на спецыяльных дзіцячых аўтакрэслах.

Фота: zr.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі