23 верасня на аўтатрасу М1 сядуць беларускія ваенныя самалёты

23 верасня на аўтатрасу М1 сядуць беларускія ваенныя самалёты

23 верасня на адным з участкаў аўтатрасы М1/Е-30 "Брэст — Мінск — мяжа Расіі" пройдуць вучэнні беларускіх ваенных лётчыкаў. У гэты дзень беларускія знішчальнікі будуць прызямляцца на дарожнае палатно.

У лётна-тактычных вучэннях удзельнічаюць пілоты 61-й знішчальнай авіябазы. Пра гэта ў інтэрв'ю "Белорусской военной газете" распавёў начальнік інжынерна-аэрадромнага аддзела ўпраўлення тылу Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў Сяргей Кавалевіч.

Кавалевіч дадаў, што паралельна будуецца адкрытая пляцоўка для падрыхтоўкі механізаванай калоны да параду войскаў Мінскага гарнізона. Пляцоўка будуецца ў раёне аэрадрома Ліпкі побач з Мінскам. Там плануецца абкласці каля 5000 аэрадромных пліт.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі