25-гадовая мінчанка забыла наркотыкі ў каршэрынгавым аўто

25-гадовая мінчанка забыла наркотыкі ў каршэрынгавым аўто

У Мінску аператыўнікі затрымалі дзяўчыну, датычную да незаконнага абароту наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Гісторыя пачалася з таго, што хлопец, які ўзяў у арэнду каршэрынгавае аўто, знайшоў у ім невялікі скрутак з белым рэчывам. Пра падазроную знаходку ён распавёў міліцыі.

Выявілася, што ў скрутку быў небяспечны наркотык альфа-PVP у колькасці каля 0,5 грама. Яшчэ некалькі такіх жа скруткаў аператыўнікі знайшлі ў іншых аўтамабілях каршэрынгавай службы. 

Міліцыянты высветлілі асобу дзяўчыны, якая мела дачыненне да знойдзеных скруткаў. 25-гадовая мінчанка распавяла, што брала аўтамабілі ў службе каршэрынгу, хавала ў іх салонах расфасаваны наркотык і выязджала ў агавораныя месца рабіць схованкі-"закладкі". Дзяўчына хавала наркотыкі адразу ў некалькіх месцах салона, таму пра некаторыя скруткі яна забывалася.

Пры ператрусе ў яе кватэры міліцыянты знайшлі скрутак з альфа-PVP вагой 1 грам.

Высветлілася, што дзяўчына не толькі займалася закладкай наркотыкаў, але і сама іх спажывала. 

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, хто яшчэ меў дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі