27 кастрычніка ў Беларусі абяцаюць туман і слабы галалёд
У асобных раёнах Беларусі 27 кастрычніка чакаецца туман і слабы галалёд, паведамілі Еўрарадыё ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па прагнозах сіноптыкаў, чакаецца воблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў. Толькі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія ападкі выглядзе мокрага снегу і дажджу.
У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 2-7 метраў за секунду.
Сіноптыкі абяцаюць, што тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 градусаў холаду да 3 цяпла. Удзень чакаецца ад нуля да +6. Найбольш цяпла будзе на паўднёвым захадзе краіны — да 8 са знакам "плюс".