30 чалавек загінула ў егіпецкіх хваляваннях, тысяча — параненыя

Як перадае ВВС, большасць загінулых сканала ад агнястрэльных раненняў. Хваля насілля накрыла егіпецкія гарады, пасля таго як напярэдадні спецслужбы застрэлілі траіх дэманстрантаў, якія выступалі ў падтрымку Мурсі. Ахвярамі жорсткіх сутычак у Александрыі сталі 12 чалавек, у Каіры — не меней за 8.



Адхілены ад ўлады прэзідэнта Махамед Мурсі і шэраг лідараў ісламесцкага руху “Браты-мусульмане” знаходзяцца пад арыштам.



Раніцай у суботу егіпецкая прэса паведаміла пра затрыманне Хайрата Шатэра — другога чалавека ў руху “Браты-мусульмане”. Яго падазраюць у падбухторванні да насілля.



Дзярждэпартамент ЗША выступіў з асуджэннем беспарадкаў у Егіпце і заклікаў палітычных лідараў краіны “спыніць далейшую агрэсію”.



Сваю занепакоенасць сітуацыяй у Егіпце выказаў і генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі