320 талонаў на праезд скралі ў баранавіцкага кіроўцы аўтобуса
У баранавіцкую міліцыю з заявай пра крадзеж звярнуўся 31-гадовы кіроўца аўтобуснага парку, піша газета "Наш край".
Мужчына распавёў, што ўвечары 11 верасня, калі ён вяртаўся дадому, у яго скралі сумку з рэчамі. У сумцы, па яго словах, ляжаў залаты пярсцёнак, срэбраны ланцужок з крыжыкам, а таксама 320 талонаў на праезд у гарадскім аўтобусе. Агульную суму шкоды мужчына ацаніў у 568 рублёў.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.