33-гадовы мінскі юрыст амаль год прадаваў мінчукам падробны каньяк

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю распачалі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць на 33-гадовага юрыста аднаго з мінскіх прадпрыемстваў. Мужчына вінавацяць у тым, што з верасня 2008 года па чэрвень 2009 года ён пад выглядам каньяку прадаваў жыхарам Мінску спіртазмяшчальную вадкасць. Гэта быў разведзены спірт з дадаткам фарбавальнікаў. Па сведчанні лекараў, гэтая сумесь магла нанесці істотную шкоду здароўю спажыўцоў.

Праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі ў затрыманага 445 літраў спіртавой вадкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі