4 снежня ў Беларусі курс долара панізіўся на 1,5 капейкі
Па выніках таргоў, якія адбыліся на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 снежня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,5862 да 2,5697 рубля. Еўра таксама патаннеў — з 3,1344 да 3,1245 рубля. Затое працягвае расці курс расійскай валюты: за 100 расійскіх сёння даюць 3,4615 беларускага рубля (у чацвер — 3,4372).
Курс беларускага рубля да кошыка асноўных валют зменшыўся на 0,10%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.